Соль Палесся-2022

Паўтысячы веласіпедыстаў вырашылі ўдзельнічаць у веламарафоне "Соль Палесся-2022", які традыцыйна праводзіць наша прадпрыемства напярэдадні Дня шахцёра. Падрыхтаваны 3 цікавыя і маляўнічыя маршруты па Салігорскім і Любанскім раёнах на 35 км, 70 км і 130 км. Нагадаем, старт веламарафону 20 жніўня ў 9.30 ад будынка ўпраўлення ААТ "Беларуськалій" (вул. Каржа, 5). 

Шмат эмоцый атрымалі ўдзельнікі велапрабегу”, а лепшым уручыў узнагароды генеральны дырэктар “Беларуськалія” Іван Галаваты. Фота мерапрыемства https://vk.com/album-134402322_285861901

победители веломарафона Соль Полесья

На дыстанцыі 35 км лідэрамі ў сваім узросце сталі Алена Скур'ят, Вольга Шэлег, Вольга Більдзюкевіч, Дзяніс Маслоўскі і Уладзімір Навумік. 

Першыя на дыстанцыі 70 км - Уладзіслаў Дубоўскі, Максім Фядэчка, Андрэй Ларыёнаў, Юлія Цалогуз, Алена Жарыкава, Таццяна Скачко. 

Пераможцы на дыстанцыі 130 км - Таццяна Валадзько, Наталля Навіцкая, Наталля Каралёва, Раман Пузырэўскі, Ігар Зянкевіч, Мікалай Дубінчык.

← К списку новостей