ГалоўнаяАБ ПРАДПРЫЕМСТВЕ

АБ ПРАДПРЫЕМСТВЕ

 Головатый ИИ

Беларуськалій — сучаснае прадпрыемства са шматгадовым вопытам здабычы і перапрацоўкі калійнай руды. За адносна невялікі час наше прадпрыемства прайшло шлях ад першага шахтавага копра да буйной горна-хімічнай карпарацыі з уласнымі унікальнымі тэхналогіямі, інавацыйнымі прадуктамі і навукова-вытворчым кластарам.

Нас ведаюць таму, што кожная пятая тона калійнай солі ў свеце выраблена на прадпрыемстве "Беларуськалій". Дзякуючы нашай рабоце людзі свету даведаюцца больш і пра нашу краіну. Чатыры галоўныя прынцыпы, якімі кіруецца сучасная Беларусь: бяспека, адкрытасць, шматбаковае супрацоўніцтва і сацыяльная абароненасць, сталі асноўнымі прынцыпамі працы "Беларуськалiя". Мы вырабляем каштоўнасці, якія насычаюць зямлю і дапамагаюць людзям ва ўсім свеце атрымліваць якасныя прадукты. Праца беларускіх калійшчыкаў робіць кожны стол шчодрым, а нашу краіну гасціннай. 

Я запрашаю вас у Беларусь, мы заўсёды рады гасцям. 

 Іван Галаваты

генеральны дырэктар