Награды

1 мая 2023 года ў сталіцы ўручылі прэміі ў вобласці працы і культуры.
ААТ "Беларуськалій" стала лаўрэатам прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2023 года ў галіне працы ў намінацыі "За значны ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства".
Узнагароду генеральнаму дырэктару Таварыства Івану Галаватаму і старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Беларуськалій" Белхімпрафсаюза Андрэю Рыбаку ўручыў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.
Яшчэ адна ўзнагарода, яшчэ адна высокая ацэнка паспяховай дзейнасці нашага прадпрыемства!

профсоюз 1профсоюз 3профсоюз 2

Вручение госпремии

25 студзеня 2022 года ў Палацы Незалежнасці адбылося ўручэнне дзяржаўных узнагарод за дасягненні ў галіне навукі і тэхнікі. За работу "Інавацыйныя тэхналогіі распрацоўкі радовішчаў калійных солей, развіццё высокатэхналагічных і навукаёмістых вытворчасцей і стварэнне сучаснай імпартазамяшчальнай высокапрадукцыйнай тэхнікі для іх здабычы і перапрацоўкі" дзяржаўныя прэміі ўручаны генеральнаму дырэктару ААТ "Беларуськалій" І.Галаватаму, нам. гл. інжынера па горных работах А.Пятроўскаму, нам. гл. інжынера па перспектыўным развіцці Д. Барбікаву.

18 студзеня 2021 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 18 "Аб прысуджэнні Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2020 года". У галіне навукі і тэхнікі за работу "Інавацыйныя тэхналогіі распрацоўкі радовішчаў калійных солей, развіццё высокатэхналагічных і навукаёмістых вытворчасцей і стварэнне сучаснай імпартазамяшчальнай высокапрадукцыйнай тэхнікі для іх здабычы і перапрацоўкі" прэмія прысуджана генеральнаму дырэктару "Беларуськалія" Івану Галаватаму, намесніку галоўнага інжынера па горных работах упраўлення горных работ Андрэю Пятроўскаму, намесніку галоўнага інжынера па перспектыўнаму развіццю - начальніку аддзела перспектыўнага развіцця Дзмітрыю Барбікаву.

республиканская доска почета.jpgЗа дасягненне ў 2019 годзе высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.04.2020 ААТ "Беларуськалій" занесена на Рэспубліканскую дошку гонару. Раней на Рэспубліканскую дошку гонару нашае прадпрыемства было занесена па выніках працы за 2014 і за 2017 гг.

ДИПЛОМ.jpgНаша прадпрыемства стала пераможцам конкурсу "Брэнд года-2018" і ўдастоена Залатога медаля ў Спажывецкай намінацыі ў таварнай групе "Вытворцы угнаенняў" па выніках Нацыянальнага даследавання спажывецкіх пераваг жыхароў Беларусі.

лучший экспортер 2017

2018 год прысвоілі Таварыству званне "Лепшы экспарцёр 2017 года" ў намінацыі "Нафтаперапрацоўчая, хімічная і нафтахімічная прамысловасць (арганізацыі з гадавым аб'ёмам экспарту звыш 25 млн. долараў ЗША).

У 2017 годзе "Беларуськалій" атрымала шэраг узнагарод па выніках удзелу ў конкурсах "Лепшы экспарцёр 2016 года" і "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" 2016 год.

ААТ "Беларуськалій" па выніках 2017 года ўдастоена прэміі спажывецкага прызнання "Народная Марка" ў намінацыі "Вытворца ўгнаенняў".

2016 год ААТ "Беларуськалій" па выніках конкурсу, які праводзіцца Гандлёва-прамысловай палатай Рэспублікі Беларусь, ААТ "Беларуськалій" узнагароджана дыпломам "Лепшы экспарцёр года" ў намінацыі "Нафтаперапрацоўчая, хімічная і нафтахімічная прамысловасць (арганізацыі з гадавым аб'ёмам экспарту звыш $25 млн)".

У 2015 годзе ААТ "Беларуськалій" было ўдастоена Міжнароднай прэміі "International Quality Summit" у катэгорыі "Плаціна" за якасць і дасканаласць прадукцыі. 

Генеральный директор с наградой  2015г Международная премия International Quality Summit Международная премия International Quality Summit  


1976 Орден Трудового Красного Знамени  1995-1996гг Международная премия знак Качества и Эффективного Усовершенствования Управлением  1995-2002гг премия Торгово-промышленной палаты РБ знак Лучший экспортер года  1996г 21я Международная премия за лучшее торговое имя факел Бирмингема   

Таксама ў скарбонцы ўзнагарод ААТ "Беларуськалій" налічваецца шэраг еўрапейскіх міжнародных узнагарод: "Залатая зорка якасці" (1993г.), "Дыяментавая Зорка якасці" (1996г.), 21-я Міжнародная прэмія за Лепшае гандлёвае імя" (1996г.), прыз "Арка Еўропы якасці і дасканаласці" (1997г.), Прыз Якасці і Эфектыўнага Удасканалення Упраўленнем, у 2003 годзе прадпрыемства ўзнагароджана Міжнародным прызам па якасці Century Quality Era.

1996г Международная премия International Diamond Star For Quality знак Бриллиантовая Звезда качества  1997г Международная премия знак Арка Европы Качества и Совершенства  2003г Международная премия качества International Quality Era 2003г премия Правительства Республики Беларусь знак «За достижения в области качества» 2006 г Международная премия Международного Делового Совета Знак Почёта «Лидер национальной экономики»