З ДНЁМ АЎТАМАБІЛІСТА

Святочныя мерапрыемствы прайшлі для работнікаў ГУП "Калійспецтранс". Прысутных прывітаў, а таксама ўручыў ганаровыя ўзнагароды старшыня Салігорскага райвыканкама Анатоль Ладыга.

Ганаровай граматай Салігорскага райвыканкама ўзнагароджаны Юрый Крывальцэвіч і Мікалай Барачэня. Падзяка старшыні Салігорскага райвыканкама аб'яўлена Максіму Пятрову, Ігару Смерціну. Падзячны ліст старшыні ўручылі Таццяне Шыбко і Мікалаю Максімаву.

Ганаровай граматай Салігорскай раённай Рады дэпутатаў узнагароджаны Генадзь Анісаў, Падзячным лістом Салігорскай раённай Рады дэпутатаў адзначаны Аляксандр Каленчыц і Зміцер Рамановіч.

Цёплыя словы на адрас прафесійных аўтамабілістаў гучалі сёння ад генеральнага дырэктара Беларуськалія Івана Галатага.

Ганаровае званне "Заслужаны ветэран працы транспартнага унітарнага прадпрыемства "Калійспецтранс" прысвоена дырэктару прадпрыемства Міхаілу Місючэнку, а таксама машыністу крана аўтамабільнага Дзмітрыю Купрацэвічу і вадзіцелям аўтамабіля Яўгену Магілеўцу і Аляксандру Шыловічу.

6 спецыялістаў удастоены звання "Ветэран працы транспартнага унітарнага прадпрыемства "Калійспецтранс", Ганаровай граматай узнагародзілі 10 чалавек, 6 супрацоўнікам прысвоілі званне "Лепшы па прафесіі ГУП "Калійспецтранс".

Таксама на мерапрыемстве заслужаныя дыпломы і грашовыя ўзнагароды ўручылі прызёрам конкурсу прафесійнага майстэрства і спартыўных спаборніцтваў, прымеркаваных да свята.

Шэрагу работнікаў уручаны ўзнагароды Белхімпрафсаюза.

З Днём аўтамабіліста! Жадаем зялёнага святла, роўных дарог, поспеху ва ўсім. Хай аўтамабіль заўсёды будзе дакладным сябрам і памагатым, які ніколі не падвядзе!


день автомобилиста
← К списку новостей