ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ

Адміністрацыя Таварыства, кіраўнікі і спецыялісты асноўных і дапаможных падраздзяленняў, прадстаўнікі прафсаюза наведалі месцы пахаванняў і ўсклалі кветкі да мемарыялаў.

Каля мемарыяла "Памяць", устаноўленага на могілках в. Дубеі, а таксама на могілках у в. Чыжэвічы работнікі прадпрыемства ўзгадалі калег, чыё жыццё абарвалася на вытворчасці, і ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання.

Штогод у гэты дзень Беларуськалій арганізоўвае дастаўку да месцаў пахаванняў родных і блізкіх работнікаў, якія загінулі на вытворчасці.

день памяти 3

день памяти 2

день памяти 1

← К списку новостей