ГалоўнаяПресс-центрСАЛІГОРСК - радовішча гасціннасці

САЛІГОРСК - радовішча гасціннасці

Брэнд Soligorsk створаны для таго, каб як мага больш людзей даведаліся пра горад беларускіх шахцёраў і прадпрыемства "Беларуськалій". Бо на сённяшні дзень, кожная 5 тона калійных угнаенняў у свеце атрымана ў Беларусі, а іх якасць забяспечвае высокія ўраджаі ўжо ў 140 краінах свету. Так, дзякуючы беларускай працавітасці, краіны становяцца гасціннымі. Павялічваюцца ўраджаі - узрастаюць і магчымасці па прыёме гасцей. За апошнія некалькі гадоў па ўсім свеце імкліва расце колькасць падарожнікаў і кожная краіна імкнецца застацца ў іх сэрцы, дзякуючы сардэчнаму прыёму і сваёй гасціннасці. Каманда "Беларуськалій" ведае аб гэтым і пастаянна пашырае геаграфіі сваіх паставак, каб забяспечыць як мага больш краін высакаякаснымі беларускімі калійнымі ўгдабрэннямі.

Пад брэндам Soligorsk выпускаюцца першакласныя беларускія тавары, якія стануць прыемным і арыгінальным падарункам з шахцёрскай сталіцы Беларусі.

сувенирная продукция сувенирная продукция

Прадукцыя пад брэндам Soligorsk дапаможа расчыніць новыя грані знаёмых густаў, падкрэсліць індывідуальнасць і характар. Спецыяльна для гэтага сумесна з беларускім дызайнерам Юліяй Латушкінай, дызайнерам-распрацоўшчыкам Параднай Алімпійскай формы для беларускай дэлегацыі на XXXI Алімпійскіх Гульнях у Рыа (Бразілія) і формы для "II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" ў Мінску, была распрацавана і праведзена абмежаваная калекцыя адзення пад брэндам Soligorsk. Пяць унікальных прынтаў гэтай калекцыі распрацаваны для кожнага рудаўпраўлення кампаніі "Беларуськалій", а колькасць вырабаў у калекцыі абмежавана і адпавядае глыбіні руднікоў па здабычы калійнай солі.

сувенирная продукция

сувенирная продукциясувенирная продукциясувенирная продукция 

Мы, гасцінныя салігарчане, з адкрытым сэрцам і шчырасцю прымаем у сябе гасцей і жадаем прыўнесці ў кожны дом, у кожную сям'ю часцінку нашай гасціннасці!

Санаторий Березка

З асаблівым гонарам мы рады вітаць вас у адным з лепшых санаторыяў Рэспублікі Беларусь — санаторыі "Бярозка" ААТ "Беларуськалій", размешчаным на беразе маляўнічага Салігорскага вадасховішча і акружаным сасновым борам і бярозавым гаем. Адпачынак у здраўніцы спалучае ў сабе паўвекавыя традыцыі ў аздараўленні і магчымасць лячэння шэрагу захворванняў на ўльтрасучасным абсталяванні. Шырокі спектр паслуг, прапанаваны нашай здраўніцай, падорыць вам выдатнае самаадчуванне, дапаможа захаваць маладосць і прынясе цудоўны вясновы настрой.   

Больш інфармацыі аб паслугах санаторыя вы знойдзеце на сайце http://berezka-sanatory.by/

Гостиница Алеся
Гасцініца "Алеся" размяшчаецца ў цэнтры Салігорска, побач з гасцініцай знаходзяцца кінатэатр, Палац культуры, банк, пошта, магазіны, гарадскі парк, кафэ і рэстараны, вадасховішча. Зручнае размяшчэнне будынка гасцініцы Алеся дазваляюць хутка дабрацца да чыгункі і аўтавакзалаў. У гасцініцы арганізавана зручнае браніраванне (тэлефон, факс, інтэрнэт). Размяшчэнне і праводзіны гасцей працуюць кругласутачна. Зручная сістэма аплаты (аплата за пражыванне прымаецца наяўным разлікам і большасцю банкаўскіх картак). 

Больш інфармацыі аб паслугах гасцініцы вы знойдзеце на сайце http://hotel-alesya.by/