Першае рудаўпраўленне

ПЕРШАЕ РУДАЎПРАЎЛЕННЕ

Рудоуправления.JPG1РУ ВИДЫ

1РУ виды

Засваенне і выкарыстанне новых тэхналогій дазволілі рудніку захаваць высокія тэхналагічныя характарыстыкі і рухацца разам з часам. У апошнія гады ідзе тэхнічнае пераўзбраенне вытворчасці, заключаюцца дагаворы з вядучымі айчыннымі прадпрыемствамі і замежнымі фірмамі на вытворчасць сучаснага, высокапрадукцыйнага абсталявання.

У адпаведнасці з праграмай тэхнічнага пераўзбраення ўведзены ў эксплуатацыю новыя гідрамеханізаваныя комплексы, ачышчальныя камбайны, гідрамеханізаваныя крэпi, іншае горна-шахтавае абсталяванне.

Інжынерны корпус рудніка вырашае складаныя тэхнічныя задачы. Сення праводзіцца інтэнсіўная распрацоўка першага калійнага гарызонту, распрацоўваюцца варыянты ўскрыцця чацвёртага калійнага гарызонту. Бярозаўскі руднік значна падтрымлівае сыравінную базу Першага рудаўпраўлення.

Сільвінітавая абагачальная фабрыка Першага рудаўпраўлення вырабляе і пастаўляе спажыўцам наступныя віды прадукцыі: 

З 2016 г. для задавальнення запытаў спажыўца на Першым рудаўпраўленні выкарыстоўваецца новы варыянт упакоўкі прадукцыі - калій хлорысты грануляваны і канцэнтрат мінеральны-галіт фасуюцца ў мяккія кантэйнеры тыпу МКР.

ДЫРЭКТАР 1 РУ

Чаянаў Аляксандр Барысавіч

час асабістага прыёму грамадзян:
2-і и 4-ы
панядзелак месяца

(запіс у дзень прыёму)
па тел. +375 174 29-70-46


Экскурс у гісторыю

1959 1.jpg

Гісторыя калійнай прамысловасці Беларусі пачалася 9 ліпеня 1949 г. з адкрыцця Старобінскага радовішча калійных руд, калі брыгада Несцерава А.І. на глыбіні 350 метраў выявіла скарбы беларускай зямлі.

3 чэрвеня 1958 г. была прынята пастанова аб будаўніцтве Першага калійнага камбіната. 

5 кастрычніка 1958 г. пачалося бурэнне свідравін для шахтнага ствала. 

26 ліпеня 1960 у шахце прагрымеў першы выбух, які абвясціў аб пачатку праходкі гарызантальных горных выпрацовак і нараджэнні новай прамысловай галіны Беларусі.

17 студзеня 1961 г заказчыку быў адпраўлены першы вагон з неўзбагачанай соллю.

1990 на базе рудніка Першага рудаўпраўлення адкрыта першае падземнае аддзяленне ДУ "Рэспубліканская бальніца спелеалячэння".

У 1992 пачата асваенне здабычы новага віду мінеральнай сыравіны - каменнай солі (харчовай, кармавой і тэхнічнай).

29 жніўня 2003 брыгадай пад кіраўніцтвам машыніста горных выемачных машын рудніка Першага рудаўпраўлення Санікавіча Н.М. здабыта мільярдная тона сільвінітавай руды ААТ "Беларуськалій".

29 чэрвеня 2012 года ўведзены ў эксплуатацыю Бярозаўскі руднік, які з'яўляецца дадатковай сыравіннай базай для падтрымання вытворчых магутнасцей Першага рудаўпраўлення.

2 ліпеня 2012 года ўведзена ў эксплуатацыю другое падземнае аддзяленне ДУ «Рэспубліканская бальніца спелеалячэння».