ДРУГОЕ РУДАЎПРАЎЛЕННЕ

ДРУГОЕ РУДАЎПРАЎЛЕННЕ

  2 РУ 2.jpg 3.jpg

Цяпер выкарыстанне перадавых тэхналогій дае магчымасць сучаснікам падтрымліваць традыцыі ветэранаў працы і ўстанаўліваць новыя рэкорды здабычы руды на нашым прадпрыемстве. Пастаянна вядзецца тэхнічнае пераўзбраенне вытворчасці, у выніку якога на рудніках уводзяцца ў эксплуатацыю новыя гідрамеханізаваныя комплексы і іншае горна-праходчае абсталяванне. Не адстае ў развіцці і павярхоўны комплекс, дзе выкарыстоўваецца самае эфектыўнае і энергазберагальнае абсталяванне.

Асвоена і пастаўлена на прамысловую аснову тэхналогія атрымання калію хлорыстага дробнага маркі "С", які адпавядае патрабаванням СТА СПЭКС 001-98 «Калій хлорысты, які пастаўляецца на экспарт. Тэхнічныя ўмовы".


Сільвінітавая абагачальная фабрыка Другога рудаўпраўлення вырабляе і пастаўляе спажыўцам наступныя віды прадукцыі:

  • калiй хлорысты дробны 



солемельницы  СОФ 1 розовые гранулы

ДЫРЭКТАР 2 РУ

Гетманаў Віктар Мікалаевіч 

ЧАС АСАБІСТАГА ПРЫЁМУ ГРАМАДЗЯН: 
2-я и 4-я серада месяца 
   
(запіс у дзень прыёму c 8.30 до  9.30 
па т. 29-51-82)     

ЭКСКУРС У ГІСТОРЫЮ

  

1964 6.jpg

У верасні 1961 каля вёскі Радкава маркшэйдары ўстанавілі тры надпісы «Ствол № 1», «Ствол № 2», «Ствол № 3». Так была абазначана будпляцоўка будучага рудніка Другога Cалігорскага калійнага камбіната.

У кастрычніку 1961 пачата праходка шахтавых ствалоў. Гэтыя працы вялі А.Селіванаў, М.Ваўкоў і М.Ягораў. 

У верасні 1962 уведзена ў строй першая чарга цеплаэлектрастанцыі.

У красавіку 1964 года работнікі маркшэйдарскай службы, спусціўшыся на другі калійны гарызонт па ствале № 3, вызначылі напрамак будучых падземных трас.

14 красавіка 1964 г шахцёры выдалі на-гара першую баддзю солі. А праз месяц у шахту быў спушчаны першы горнапраходчы камбайн ШБМ-2.

23 снежня 1965 г. Дзяржаўная камісія падпісала акт аб прыёмцы першай чаргі Другога Салігорскага калійнага камбіната. З гэтай даты вядзе адлік сваёй гісторыі Другое рудаўпраўленне.

14 лютага 2003 г. для папаўнення руднай базы Другога рудаўпраўлення адбылося ўрачыстае адкрыццё будаўніцтва Чырвонаслабодскага рудніка.

8 мая 2009 года здадзена першая чарга будаўніцтва Чырвонаслабодскага рудніка. Першую чаргу будаўніцтва рудніка прымаў прэзідэнт РБ Лукашэнка А.Г.

У 2011 годзе, для вырашэння праблемы папаўнення запасаў руднай базы прынята рашэнне аб выкрыцці IV калійнага гарызонту на шахтным полі другога рудніка. З кастрычніка 2015 года пачата праходка разведачных ухілаў.