Пагадненне аб партнёрскіх і пабрацімскіх адносінах

Пагадненне аб партнёрскіх і пабрацімскіх адносінах

Яшчэ адно пагадненне аб партнёрскіх, пабрацімскіх адносінах падпісана паміж Бярэзнікамі і Салігорскам. У цырымоніі прынялі ўдзел кіраўнік адміністрацыі Бярэзнікаў Канстанцін Светлакоў і старшыня Салігорскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Жайловіч. 

К.Святлакоў зазначыў, што сёння, як ніколі, Рэспубліка Беларусь блізка для Прыкам'я. «Нашыя народы заўсёды былі і застаюцца брацкімі. І я рады, што цяпер Бярэзнікі і Салігорск сталі гарадамі-пабрацімамі. Упэўнены, наперадзе ў нас шмат плённай сумеснай работы ў розных галінах: культурнай, эканамічнай, турыстычнай. Акрамя таго, Бярэзнікі і Салігорск з'яўляюцца цэнтрамі калійнай прамысловасці, наша аснова - гэта нашы прамысловыя прадпрыемствы», - пазначыў ён.

← К списку новостей