45 гадоў у страі!

На 3 рудаўпраўленні ва ўрачыстай абстаноўцы падзякавалі за важкі ўклад у развіццё вытворчасці і прафесіяналізм дырэктара Аляксандра Гарбачова.

Аляксандр Стэфановіч прысвяціў нашаму прадпрыемству амаль 45 гадоў. Прайшоўшы шлях ад слесара КИПиА да кіраўніка рудаўпраўлення, ён ідзе на заслужаны адпачынак.

Генеральны дырэктар прадпрыемства Іван Галаваты падкрэсліў: "За дзесяцігоддзі працы ў Беларуськаліі вам ёсць чым ганарыцца!"

Намеснік генеральнага дырэктара Таварыства Алег Чэркас сказаў: «Падчас сумеснай працы на 2РУ Аляксандр Стэфановіч сваім прыкладам паказваў, як трэба рабіць - з максімумам намаганняў і душой».

У сваіх выступах галоўны інжынер 3РУ Аляксандр Даўгіх, начальнік цэха СОФ 3РУ Мікалай Аўраменка, начальнік рудніка 3РУ Дзмiтрый Насевіч адзначылі: «Аляксандр Стэфановіч валодае адмысловым талентам кіраўніка, яго адрознівае адданасць абранай справе».

Як разам удавалася пераадольваць цяжкасці і дасягаць поспехаў, узгадалі былы дырэктар Беларуськалія Пётр Калугін і былы галоўны інжынер СОФ 3РУ Марыя Варава.

Цёплыя словы падзякі былі адрасаваны старшынёй Мінскай абласной арганізацыі Белхімпрафсаюза Дзмітрыем Швайбай і старшынёй першаснай арганізацыі Белхімпрафсаюза Беларуськалія Андрэем Рыбаком.

Калектыў 3 рудаўпраўлення падзякаваў кіраўніку за магчымасць рэалізоўвацца прафесійна і творча ў поўнай меры, а таксама падрыхтаваў для прысутных канцэртную праграму.

«Мне было прыемна і ганарова ўзначальваць такі разумеючы і працавіты калектыў. Перакананы, што наперадзе ў вас будуць новыя перамогі! - выказаў упэўненасць Аляксандр Гарбачоў.

коллаж горбачев 3 ру


← К списку новостей