Падвышаем прадукцыйны працэс

Адным з набыццяў для ўдасканалення вытворчага патэнцыялу стаў зварачны рабатызаваны комплекс, прызначаны для вырабу рэштакаў скрабковага канвеера на базе рамонтна-механічнага цэха (РМЦ).

Таксама набыты паваротны стопарны коўш з ніжняй разліўкай грузападымальнасцю 2,5 тоны для ліцейнага ўчастка РМЦ. Новае абсталяванне дапаможа выключыць у адліўках з высокалегіраваных сплаваў шлакавых уключэнняў, якія ўплываюць на якасць ліцця. На дадзены момант на ліцейным участку адпрацоўваюць тэхналогію разлівання сталей з ужываннем новага абсталявання. Пры неабходнасці коўш павялічанай ёмістасці дазволіць змясціць сумарны аб'ём расплаву ўсіх наяўных плавільных печаў участку. Такім чынам будзе павялічана наменклатура выпускаемай прадукцыі, якая адпавядае ўсім тэхнічным патрабаванням.

На дадзены момант спецыялісты вытворчага ўчастка N4 РМЦ завяршылі мантаж комплексу і перайшлі да чарговага этапу - навучанню персаналу цэха.

робот

← К списку новостей