Важная падзея!

колдог.jpgКалектыўны дагавор ААТ "Беларуськалій" на 2024-2027 г.г. падпісаны.

Вынік трохмесячных перагавораў прадстаўнікоў наймальніка і работнікаў, членаў Белхімпрафсаюза:

- Усе дзейныя льготы і гарантыі захаваны;

- Унесены змяненні і дапаўненні, якія паляпшаюць сацыяльнае становішча работнікаў. У першую чаргу яны звязаны з кампенсацыяй звышурочных работ, парадкам прадастаўлення працоўных і сацыяльных водпускаў, выплатай матэрыяльнай дапамогі;

- Шэраг нормаў калектыўнай дамовы прыведзены ў адпаведнасць са зменамі ў заканадаўстве;

- Прафсаюзам падтрымана работа наймальніка ў частцы ўзмацнення вытворча-тэхналагічнай, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны, захавання работнікамі норм і правіл паводзін у грамадстве.

ВАЖНА! Дзеянне калектыўнай дамовы, акрамя палажэнняў аб працоўным часе і часе адпачынку; нормах працы; формах, сістэмах, памерах аплаты працы; ахове працы; гарантыях і кампенсацыях, якія прадстаўляюцца заканадаўствам, з 1 траўня 2024 года распаўсюджваецца толькі на членаў Белхімпрафсаюза.

Калектыўны дагавор уступае ў дзеянне з моманту падпісання.

колдоговор подписаниеколдоговор

← К списку новостей