ВЫТВОРЧАСЦЬ

карта.jpg

Старобінскае калійнае радовішча складае сыравінны базіс ААТ "Беларуськалій" і лічыцца адным з найбуйнейшых радовішчаў у свеце. Сёння асноўная вытворчасць ААТ "Беларуськалій" размешчана ў Салігорску і ў Петрыкаве і ўключае сем руднікоў і пяць абагачальных фабрык.

Папаўненне руднай базы - самая важная задача сучаснага этапа асваення Старобінскага радовішча.

За некалькі гадоў было пабудавана два руднікі, вырашыўшы на некалькі дзесяцігоддзяў пытанне надзейнай руднай базы. Адзін з новых руднікоў - Чырвонаслабодскі забяспечыць працу Другога рудаўпраўлення больш чым на 40 гадоў. У 2012 годзе ўведзены ў эксплуатацыю Бярозаўскі руднік, запасы якога ацэнены ў 247,5 млн. тон. Пры будаўніцтве новых руднікоў былі рэалізаваны дасягненні ў галіне шахтабудавання.

У маі 2019 года пачаты работы па будаўніцтве Дарасінскага рудніка, запасы якога складаюць 180 млн.тон.

На Трэцім і Чацвёртым рудаўпраўленнях перспектыўнымі для асваення адносяцца запасы першага калійнага гарызонту. Развіццё тэхналогій здабычы і перапрацоўкі калійных руд дазваляюць нам разглядаць у якасці крыніцы папаўнення руднай базы запасы на глыбінях больш за 1000 метраў.

У 2021 годзе ААТ "Беларуськалій" запусціла ў эксплуатацыю паўнацэнны горна-абагачальны камбінат на Петрыкаўскім радовішчы (Гомельская вобласць), балансавыя запасы калійнай руды якога складаюць 1,8 млрд. тон.